Паважаныя бацькі!
Кожную пятніцу у нашым дзіцячым садку беларускамоўны дзень, калі мы размаўляем на беларускай мове. Размаўляйце, калі ласка, і вы разам з намі па-беларуску.
Маўленчае развіццё дзяцей у Беларусі адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту, выступае руская. Пры гэтым прывучэнне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па тэлебачанні, ў дзіцячым садзе. У выхаванцаў ствараюцца "жыццёвыя" ўяўленні аб рускай і беларускай мовах, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў. Адначасовае ж авалоданне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.
Развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і індывідуальным магчымасцям, закладваецца фундамент ведаў роднай мовы.
У нашай дашкольнай установе паспяховаму авалоданню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове спрыяюць:
- арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20-25 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старэйшай групах;
- уводзіны ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне казак, завучванне вершаў на беларускай мове;
-з дзецьмi 3-4 гадоу арганiзацыя спецыяльных заняткау па адукацыйнай вобласцi "Развiццё маулення i культура мауленчых зносiн"- адзiн раз у два тыднi згодна тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыi, зацверджанага пастановай Мiнiстэрства адукацыi РБ ад 15.08.2019 № 139 у рэдакцыi ад 12.05.2023 № 152
- стаўленне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў падчас слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору;
- правядзенне музычных забаў "Каляды", "Гуканне вясны" .
Кожную пятнiцу ў дашкольнай установе - дзень роднай мовы.
Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi.
Паважаныя мамы і таты, бабулі і дзядулі!
Чытайце дзецям кнігі на беларускай мове, наведвайце дзіцячыя спектаклі, тлумачце дзецям значэнне беларускіх слоў, размаўляйце з дзецьмі на роднай мове. Давайце разам дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай!